ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 снежня 2007 г. № 1786

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую дзейнасць, значны ўклад у прапаганду грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных і навукова-тэхнічных ведаў узнагародзіць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства «Веды» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.