УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2007 г. № 705

Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2007 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2007 года (далей – прэмія):

архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю (Драздову Мікалаю Рыгоравічу) – кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання «Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы»;