ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2007 г. № 1893

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі;

установу аховы здароўя «Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца» за высокі ўзровень аказання дапамогі насельніцтву, укараненне сучасных метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі дзяцей;

за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці: