ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2008 г. № 10

Аб кадравых перамяшчэннях у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць у парадку пераводу Мацюхевіча Аляксея Канстанцінавіча намеснікам начальніка крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта.

2. Перавесці на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:

Бубена Станіслава Браніслававіча начальнікам галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка начальніка гэтага ўпраўлення;

Яфімава Юрыя Васільевіча намеснікам начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка ўпраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю.