ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 студзеня 2008 г. № 91

Аб узнагароджанні Л.М.Ярмошынай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад ва ўдасканальванне выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь, фарміраванне органаў мясцовага самакіравання і іх дзейнасць па сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэспублікі ўзнагародзіць Старшыню Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошыну Лідзію Міхайлаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.