ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 студзеня 2005 г. № 2-З

Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб міжнародных пасажырскіх і грузавых аўтамабільных перавозках

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 9 снежня 2004 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 22 снежня 2004 года

Ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб міжнародных пасажырскіх і грузавых аўтамабільных перавозках, падпісанае ў г. Мінску 3 чэрвеня 2003 года.

 

ПАГАДНЕННЕ
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб міжнародных пасажырскіх і грузавых аўтамабільных перавозках

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Італьянскай Рэспублікі, надалей – Дагаворныя Бакі, у мэтах садзейнічання ва ўзаемных інтарэсах развіццю пасажырскіх і грузавых перавозак паміж абедзвюма дзяржавамі аўтатранспартам, які накіроўваецца з пунктаў прызначэння на тэрыторыях адпаведных дзяржаў, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі,