ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2007 г. № 50
Аб зацвярджэнні Палажэння аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 527
На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 527.
ПАЛАЖЭННЕ
аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 527
1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлівае парадак узаемадзеяння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства культуры) і адпаведных структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры выкананні метадычнага, арганізацыйнага садзейнічання і кантролю за функцыянальным выкарыстаннем гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – каштоўнасць) і зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зоны аховы), своечасовасцю і паўнатой ажыццяўлення адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на каштоўнасць або зоны аховы (далей – адлічэнні), або выплаты кампенсацый за шкоду, што прычыняецца каштоўнасцям або зонам аховы ў выніку такой дзейнасці (далей – кампенсацыя).