ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 снежня 2007 г. № 748

Аб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 1994 г. № 128

На падставе Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ЗАГАДВАЕ:

Прызнаць страціўшым сілу загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 1994 г. № 128 «Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб саўгасе-тэхнікуме» (зарэгістраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 6 мая 1994 г. № 355/12).