ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 верасня 2004 г. № 1125

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках, падпісанае 28 красавіка 2004 года ў г. Мінску.

Вызначыць Міністэрства транспарту і камунікацый органам, каардынуючым выкананне названага Пагаднення.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.