ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2001 г. № 1878

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб дадатковых мерах даверу i бяспекi

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі, падпісанае ў г. Кіеве 16 кастрычніка 2001 г.

Вызначыць Міністэрства абароны органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць Украіне паведамленні аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.