ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 красавіка 2000 г. № 533

Аб мерах па выкананню Пагаднення аб парадку прыцягнення навукова-даследчых арганiзацый i спецыялiстаў дзяржаў – удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў да выканання нацыянальных навукова-тэхнiчных праграм

У мэтах выканання Пагаднення аб парадку прыцягнення навуковадаследчых арганізацый і спецыялістаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў да выканання нацыянальных навукова-тэхнічных праграм ад 9 лістапада 1999 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Вызначыць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях органам, які каардынуе выкананне Пагаднення аб парадку прыцягнення навуковадаследчых арганізацый і спецыялістаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў да выканання нацыянальных навукова-тэхнічных праграм.