ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 красавіка 2000 г. № 579
Аб зацвярджэннi Дагавора аб забеспячэннi палётаў авiяцыi ўзброеных сiл дзяржаў – удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў аэранавiгацыйнай iнфармацыяй
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Дагавор аб забеспячэнні палётаў авіяцыі ўзброеных сіл дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аэранавігацыйнай інфармацыяй, падпісаны Урадам Рэспублікі Беларусь ў г. Маскве 25 студзеня 2000 г. з наступнай агаворкай: «За выключэннем артыкула 8 Дагавора».
Вызначыць Міністэрства абароны органам, які каардынуе выкананне названага Дагавора.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць дэпазітарыю паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення Дагавора ў сілу.