ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 жніўня 2000 г. № 1274
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах, падпiсанае ў г. Мiнску 14 чэрвеня 1995 г.
Вызначыць Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый органам, якi каардынуе выкананне ўказанага Пагаднення.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.