ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 жніўня 2000 г. № 1355

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый, падпісанае ў г. Дубаі 27 сакавіка 2000 г.

Вызначыць Міністэрства замежных спраў органам, які каардынуе выкананне дадзенага Пагаднення.

Названаму Міністэрству накіраваць паведамленне аб выкананні беларускім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення.