ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2000 г. № 1455
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне папярэджання надзвычайных сiтуацый i лiквiдацыi iх вынiкаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання надзвычайных сітуацый і ліквідацыі іх вынікаў, падпісанае ў г. Мінску 7 ліпеня 2000 г.
Вызначыць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які каардынуе выкананне ўказанага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.