ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2000 г. № 1456
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Аўстрыя аб абмене iнфармацыяй у галiне ядзернай бяспекi i абароны ад iанiзуючага выпраменьвання
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Аўстрыя аб абмене інфармацыяй у галіне ядзернай бяспекі і абароны ад іанізуючага выпраменьвання, падпісанае 9 чэрвеня 2000 г.
Вызначыць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які каардынуе выкананне ўказанага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.