ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 верасня 2000 г. № 1466
Аб зацвярджэннi Пагаднення аб стварэннi i функцыянiраваннi фiлiялаў вышэйшых навучальных устаноў у дзяржавах – удзельнiцах Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 года
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Пагадненне аб стварэнні і функцыяніраванні філіялаў вышэйшых навучальных устаноў у дзяржавах – удзельніцах Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 г., падпісанае ў г. Мінску 23 мая 2000 г.
2. Прызначыць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь органам, які каардынуе выкананне Пагаднення аб стварэнні і функцыяніраванні філіялаў вышэйшых навучальных устаноў у дзяржавах – удзельніцах Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 г.