ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 студзеня 2000 г. № 72

Аб далучэннi да Пратакола аб унясеннi змяненняў у адзiную Таварную наменклатуру знешнеэканамiчнай дзейнасцi дзяржаў – удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам замежных спраў, аб далучэнні да Пратакола аб унясенні змяненняў у адзіную Таварную наменклатуру знешнеэканамічнай дзейнасці дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прынятага 8 кастрычніка 1999 г. у г. Ялце.

Вызначыць Дзяржаўны мытны камітэт органам, адказным за рэалізацыю названага Пратакола.

Міністэрству замежных спраў накіраваць дэпазітарыю адпаведнае паведамленне аб рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь.