ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 мая 2000 г. № 623

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi, падпiсанае ў г. Нiкасiя 28 лютага 2000 г.

2. Вызначыць Дзяржаўны камiтэт па друку органам, якi каардынуе выкананне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi.

3. Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб выкананнi беларускiм бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi.