ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 мая 2000 г. № 687

Аб зацвярджэннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў фармiраваннi iнфармацыйных рэсурсаў i сiстэм, рэалiзацыi мiждзяржаўных праграм дзяржаў – удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у сферы iнфарматызацыi

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне аб супрацоўніцтве ў фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, рэалізацыі міждзяржаўных праграм дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы інфарматызацыі, падпісанае ў г. Маскве 24 снежня 1999 г.

Вызначыць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.

Міністэрству замежных спраў накіраваць дэпазітарыю паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.