ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 2000 г. № 965

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне чыгуначнага транспарту

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне чыгуначнага транспарту, падпiсанае ў г. Вiльнюсе 3 красавiка 2000 г.

Ускласцi на Беларускую чыгунку каардынацыю выканання названага Пагаднення.

Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу ўказанага Пагаднення.