ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 ліпеня 2000 г. № 995
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Ізраiль аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Iзраiль аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры, падпiсанае ў г. Iерусалiме 11 красавiка 2000 г.
Прызначыць Мiнiстэрства адукацыi органам, якi каардынуе выкананне ўказанага Пагаднення.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне Дзяржаве Iзраiль аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, якiя неабходны для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.