ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2000 г. № 1628

Аб зацвярджэннi Пратакола аб унясеннi змянення ў Пагадненне аб супрацоўнiцтве ў развiццi i выкарыстаннi сiстэм сотавай рухомай сувязi ад 17 студзеня 1997 г.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пратакол аб унясенні змянення ў Пагадненне аб супрацоўніцтве ў развіцці і выкарыстанні сістэм сотавай рухомай сувязі ад 17 студзеня 1997 г., падпісаны ў г. Маскве 25 студзеня 2000 г.

Вызначыць Міністэрства сувязі органам, які каардынуе выкананне ўказанага Пратакола.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пратакола.