ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 лістапада 2000 г. № 1821

Аб зацвярджэннi Гандлёвага пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыяй

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Гандлёвае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыяй, падпісанае ў г. Трыпалі 7 чэрвеня 2000 г.

Міністэрству замежных спраў:

каардынаваць выкананне дадзенага Пагаднення;

накіраваць лівійскаму боку паведамленне аб выкананні беларускім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.