ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 снежня 2000 г. № 1857
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Інданезiя аб эканамiчным i тэхнiчным супрацоўнiцтве
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Інданезія аб эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, падпісанае ў г. Джакарце 12 мая 2000 г.
Міністэрству замежных спраў:
каардынаваць выкананне дадзенага Пагаднення;
накіраваць інданезійскаму боку паведамленне аб выкананні беларускім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.