ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 снежня 2000 г. № 1867
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Сiнгапур аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сінгапур аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый, падпісанае ў г. Сінгапуры 15 мая 2000 г.
Вызначыць Міністэрства замежных спраў органам, адказным за выкананне дадзенага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць Ураду Рэспублікі Сінгапур паведамленне аб выкананні беларускім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.