ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2000 г. № 1946

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі, падпісанае ў г. Ерэване 31 кастрычніка 2000 г.

2. Вызначыць Дзяржаўны камітэт па друку органам, які каардынуе выкананне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі.

3. Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні беларускім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі.