ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2000 г. № 1965
Аб зацвярджэннi Гандлёвага пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Інданезiя
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Гандлёвае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Інданезія, падпісанае ў г. Джакарце 12 мая 2000 г.
Міністэрству замежных спраў:
каардынаваць выкананне дадзенага Пагаднення;
накіраваць інданезійскаму боку паведамленне аб выкананні беларускім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.