ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 снежня 2000 г. № 1972

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Ісламскай Рэспублiкi Іран аб паветраных зносiнах

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб паветраных зносінах, падпісанае ў г. Мінску 5 верасня 2000 г.

Вызначыць Дзяржаўны камітэт па авіяцыі органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.