ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лютага 2001 г. № 207

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі, падпісанае ў г. Мінску 29 чэрвеня 2000 г.

Назначыць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адказным за выкананне названага Пагаднення.

2. Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь накіраваць Малдаўскаму Боку паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, якія неабходны для ўступлення ў сілу Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі.