ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 верасня 2001 г. № 1392

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб узаемадзеяннi ў галiне геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб узаемадзеянні ў галіне геадэзіі, картаграфіі і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, падпісанае ў г. Брэсце 18 чэрвеня 2001 г.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць Украінскаму Боку паведамленне аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.