ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лютага 2001 г. № 280
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыяй аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыяй аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры, падпісанае ў г. Трыпалі 1 лістапада 2000 г.
Прызначыць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь накіраваць Лівійскаму Боку паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.