ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 сакавіка 2001 г. № 366

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Саветам Швейцарскай Канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозках

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Саветам Швейцарскай Канфедэрацыі аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках, падпісанае ў г. Берне 18 снежня 2000 г.

Вызначыць Міністэрства транспарту і камунікацый органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.