ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 красавіка 2001 г. № 605
Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб абмене прававой iнфармацыяй i аб яго падпiсаннi
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства юстыцыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб абмене прававой інфармацыяй і аб яго падпісанні.
Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб абмене прававой інфармацыяй (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Міністра юстыцыі Варанцова Генадзія Мікалаевіча на правядзенне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго неабходныя змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, і пры ўмове дасягнення дагаворанасці – на падпісанне гэтага Пагаднення.