ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 мая 2001 г. № 663

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў i грузаў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Кіпр аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў, падпісанае ў г. Нікасія 6 сакавіка 2001 г.

Вызначыць Міністэрства транспарту і камунікацый органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.