ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2001 г. № 721

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне чыгуначнага транспарту

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне чыгуначнага транспарту, падпісанае ў г. Мінску 12 лютага 2001 г.

Вызначыць Беларускую чыгунку органам, які каардынуе выкананне дадзенага Пагаднення.

Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне Эстонскаму Боку аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дадзенага Пагаднення.