ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 мая 2001 г. № 796

Аб падпiсаннi некаторых мiжурадавых дагавораў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць узгодненыя з Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам замежных спраў і іншымі зацікаўленымі прапановы:

Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях – аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве ўрадаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне абароту тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння (прыкладаецца)*;

Міністэрства аховы здароўя – аб падпісанні Пагаднення аб прафілактыцы ёддэфіцытных станаў сярод насельніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне санітарнай аховы тэрыторый дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (прыкладаюцца)*;

Міністэрства адукацыі – аб падпісанні Пагаднення аб абмене інфармацыяй у галіне адукацыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца)*.