ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 чэрвеня 2001 г. № 953

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Катар аб узаемным садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб узаемным садзейнічанні ажыццяўленню і ахове інвестыцый, падпісанае ў г. Доха 17 лютага 2001 г.

Вызначыць Міністэрства замежных спраў органам, адказным за выкананне названага Пагаднення, і даручыць яму накіраваць Катарскаму Боку паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення.