ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 ліпеня 2001 г. № 1078
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб ахове правоў iнтэлектуальнай уласнасцi
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці, падпісанае ў г. Пекіне 23 красавіка 2001 г.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.
Звярнуць увагу Міністэрства юстыцыі на неабходнасць у далейшым пры заключэнні аналагічных дагавораў прадугледжваць судовы ці арбітражны парадак разгляду спрэчак, звязаных з абаронай правоў інтэлектуальнай уласнасці пры рэалізацыі падобных дагавораў.