ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 ліпеня 2001 г. № 1104
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, акрэдытацыi i сертыфiкацыi
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, акрэдытацыі і сертыфікацыі, падпісанае ў г. Кішынёве 22 лютага 2001 г.
Прыняць да ведама, што каардынацыя работ, прадугледжаная артыкулам 6 дадзенага Пагаднення, ускладаецца ў Рэспубліцы Беларусь на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дадзенага Пагаднення.