ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 кастрычніка 2001 г. № 1552
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Македонiя аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Македонія аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый, падпісанае ў г. Скоп’е 20 чэрвеня 2001 г.
Міністэрству замежных спраў накіраваць Ураду Рэспублікі Македонія паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.