ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 лістапада 2001 г. № 1646
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб паветраных зносiнах
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб паветраных зносінах, падпісанае ў г. Мінску 26 ліпеня 2001 г.
Вызначыць Дзяржаўны камітэт па авіяцыі органам, які каардынуе выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.