ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 лютага 2002 г. № 263

Аб зацвярджэнні Пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці па пагранічных пытаннях

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці па пагранічных пытаннях, падпісанае 14 верасня 2001 г. у г. Алматы.

Вызначыць Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў органам, упаўнаважаным на рэалізацыю гэтага Пагаднення.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне дэпазітарыю аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.