ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 лютага 2003 г. № 256
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб рэгуляванні тарыфаў на паслугі сувязі і падпісанні дадзенага Пагаднення
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства сувязі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам эканомікі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб рэгуляванні тарыфаў на паслугі сувязі і падпісанні дадзенага Пагаднення.
Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб рэгуляванні тарыфаў на паслугі сувязі (прыкладаецца)*.