ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 сакавіка 2005 г. № 320

Аб заключэнні шляхам абмену нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб унясенні змянення ў артыкул 3 Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанню пагранічных пераходаў, які быў падпісаны ў г. Варшаве 24 красавіка 1992 года

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з зацікаўленымі, аб заключэнні шляхам абмену нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб унясенні змянення ў артыкул 3 Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча па пытанню пагранічных пераходаў, які быў падпісаны ў г. Варшаве 24 красавіка 1992 года.