ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 мая 2005 г. № 563
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму, падпісанае ў г. Баку 5 лістапада 2004 года.
Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.