ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 чэрвеня 2005 г. № 712

Аб заключэнні шляхам абмену нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб адкрыцці пагранічнага пераходу Пярэраў–Белавежа для міжнароднага беставарнага руху асоб пяшком або з выкарыстаннем веласіпедаў, што знаходзяцца ў іх асабістым карыстанні

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з зацiкаўленымi, аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб адкрыццi пагранiчнага пераходу Пярэраў–Белавежа для мiжнароднага беставарнага руху асоб пяшком або з выкарыстаннем веласiпедаў, што знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi.

Зацвердзiць тэкст Ноты Беларускага Боку (прыкладаецца)*.