ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 лістапада 2007 г. № 1582

Аб прадаўжэнні тэрміну знаходжання І.Р.Сцепаненкі ў г. Каракасе (Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прадоўжыць на 3–4 лістапада 2007 г. тэрмін знаходжання намесніка Міністра гандлю Сцепаненкі Івана Рыгоравіча, камандзіраванага ў г. Каракас (Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла) у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2007 г. № 1401 «Аб камандзіраванні І.Р.Сцепаненкі ў г. Каракас (Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла)».