ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 лістапада 1999 г. № 1791

Аб зацвярджэннi Пагаднення аб узаемным забеспячэннi мiждзяржаўных сакрэтаў у галiне прававой аховы вынаходнiцтваў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Пагадненне аб узаемным забеспячэнні міждзяржаўных сакрэтаў у галіне прававой аховы вынаходніцтваў, падпісанае 4 чэрвеня 1999 г. у г. Мінску.

2. Вызначыць Дзяржаўны патэнтны камітэт органам, які будзе каардынаваць выкананне Пагаднення аб узаемным забеспячэнні міждзяржаўных сакрэтаў у галіне прававой аховы вынаходніцтваў.

3. Міністэрству замежных спраў накіраваць дэпазітарыю паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення аб узаемным забеспячэнні міждзяржаўных сакрэтаў у галіне прававой аховы вынаходніцтваў.