ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лютага 2008 г. № 195

Аб узнагароджанні А.Я.Руткоўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, вялікі ўклад у рэалізацыю дзяржаўных праграм развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы і банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь узнагародзіць старшыню праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» Руткоўскага Аляксандра Яўгеньевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.